Даліна збаноў — група пляцовак з гісторыка-археалагічнымі мегалітычнымі помнікамі ў Лаосе, у правінцыі Сіангкхуанг. У Даліне збаноў знаходзяцца тысячы вялікіх каменных гаршкоў, раскіданых па горных далінах і плато. ЮНЕСКА не спяшаеца ўключыць аб’ект ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны праз вялікую колькасць нездэтанаваўшых амерыканскіх авіяснарадаў ў зямлі Даліны. Па гэтай жа прычыне значная частка тэрыторыі даліны застаецца недаступнай для турыстаў.

Даліна збаноў

Даліна знаходзіцца ў высокай паўночнай частцы гор Чыангшон (Анамскіх гор). Збаны ў асноўным размешчаны ў межах кластараў у колькасці ад аднаго да некалькіх соцень. Усяго на тэрыторыі даліны знаходзіцца больш за 60 пляцовак са збанамі. На думку археолагаў, "экстрэмальны посуд" быў створаны 2500-1500 гадоў таму старажытны народам, іншыя праявы культуры якога засталіся цалкам невядомымі. Паводле найбольш распаўсюджаных меркаванняў археолагаў, збаны выкарыстоўваліся ці то ў якасці пахавальных урнаў, ці то для збору дажджавой вады, ці для захоўвання прадуктаў харчавання. Першай версіі прытрымлівалася французскі археолаг Мадлен Калані, што працавала тут ў 1930-х. Пазней слушнасць яе думак пацведзілі японскія і лаоскія археолагі.

Лаоскія легенды гавораць, што ў гэтай даліне жылі калісьці волаты. Паданні больш гістарычнага характару сцвярджаюць, што кароль Кхунг Чынг, здабыўшы перамогу над ворагамі, загадаў вырабіць збаны для прыгатавання вялікай колькасці рысавага віна лао лао.