Далічнае пісьмо[1] — тэрмін старажытнарускага жывапісу, які пазначае выкананне пейзажу, архітэктуры, прыладаў, адзення — усяго, акрамя твараў і не закрытых адзеннем частак цела. Праца па далічным пісьме часта размяркоўвалася паміж асобнымі майстрамі-мастакамі (адзін з якіх пісаў толькі пейзажы, іншы толькі вопратку і г д.). Папярэднічала ў ходзе выканання лічнаму пісьму[2].

Зноскі

  1. Тэмперны жывапіс Беларусі канца XV—XVIII ст. зборы ДММ БССР. Каталог. — Мінск, 1986
  2. Варламова В. М. Русская иконопись. — Новгород: НовГу им. Ярослава Мудрого, 2003. — 35 с.

Літаратура правіць

  • Греков Б. Киевская Русь. — М., 1953;
  • История культуры Древней Руси. — М., 1951;
  • Лебедева Ю. А. Древнерусское искусство. Живопись и архитектура. — М., 1962.

Спасылкі правіць