Дварэцкі сельсавет (Бешанковіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці БССР

Дварэ́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Дварэц.

Дварэцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Чашніцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Дварэц
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 6 верасня 1963

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 6 верасня 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цяпінскага сельсавета[1].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.