Джалебі — дэсерт, папулярны ў Індыі, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Уяўляе сабой ніткі з цеста, прыгатаванага з пшанічнай мукі тонкага памолу, смажаныя ў фрыцюры з гхі і палітыя цукровым сіропам (нярэдка таксама ружовай вадой ці лімонным сокам).

Джалебі

Джалебі можа падавацца гарачым ці халодным. Яго паверхня карамелізавана, што станоўча ўплывае на смак.