Джон Акіі-Буа
Джон Акіі-Буа (англ.: John Akii-Bua; 3 снежня 1949, Ліра — 20 чэрвеня 1997, Кампала) — лёгкаатлет з Уганды, алімпійскі чэмпіён 1972 года ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. Стаў першым у гісторыі Уганды алімпійскім чэмпіёнам. Другое золата угандыйцы выйгралі толькі праз 40 гадоў на Гульнях у Лондане (Стывен Кіпротыч у марафоне).
Джон Акіі-Буа | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
3 снежня 1949[1] |
Памёр |
20 чэрвеня 1997 (47 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 188 см |
Вага | 77 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачынаў сваю кар’еру як бягун на доўгія дыстанцыі. У 1970 годзе заняў 4-е месца на гульнях Брытанскай садружнасці ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі, на наступны год у адным са спаборніцтваў паказаў найлепшы час сезона. На Алімпіядзе-1972 Акіі-Буа выйграў залаты медаль з сусветным рэкордам (47,82 с). У 1973 годзе выйграў золата, а ў 1978 годзе — бронзу на Панафрыканскіх гульнях.
Алімпіяду 1976 года вымушаны быў прапусціць з-за складанага становішча ва Угандзе. Прымаў удзел у маскоўскай Алімпіядзе на дыстанцыі 400 м і ў эстафеце 4 па 400 м, але не прайшоў далей папярэдніх забегаў.
Акіі-Буа працаваў афіцэрам паліцыі ў гады кіравання Ідзі Аміна, атрымліваў павышэнні і ўзнагароды (у прыватнасці, яму быў падараваны дом) за свае спартыўныя дасягненні, а таксама як прыклад лаяльнага ўраду прадстаўніка племя Лангэ. Пасля падзення рэжыму Аміна, Акіі-Буа ў 1979 годзе быў вымушаны эміграваць з сям’ёй у Кенію, далей — у Германію, дзе працаваў у кампаніі «Пума».
У 1980 годзе ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Маскве. У 1983 годзе вярнуўся на радзіму, дзе быў адноўлены на ранейшай працы паліцэйскага і паралельна працаваў трэнерам.
Зноскі
- ↑ John Akii-Bua // World Athletics database