Джэнсан Аляксандр Лаянс Батан MBE (англ.: Jenson Alexander Lyons Button; нар.19 студзеня 1980, Фроўм, Сомерсет) — брытанскі гоншчык Формулы-1, пілот каманды Vodafone McLaren Mercedes. Уладальнік Прэміі імя Ларэнца Бандзіні і памятныя трафея Хотарна. Чэмпіён Формулы-1 сезона 2009.

Джэнсан Батан  
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Дата нараджэння 19 студзеня 1980(1980-01-19) (44 гады)
Месца нараджэння
Выступленні ў «Формуле-1»
Сезоны 18 (2000-2017)
Гран-пры 309 (306 стартаў)
Чэмпіён свету 1 (2009)
Адзіны
Гран-пры
Аўстралія 2000
Перамогі Поўлы
15 (Венгрыя 2006) 8 (Сан-Марына 2004)
Подыумы Ачкі БК
50 1235 8
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэнсан Батан пачаў сваю кар'еру ў сезоне 2000 года, выступаючы за каманду Williams, другі свой сезон правёў у камандзе Benetton, які ў 2002 годзе быў набыты канцэрнам Renault і атрымаў новае імя - Renault F1. Пасля двух гадоў у камандзе з Энстоуна, ён перайшоў у BAR, якая ў далейшым была набытая і пераназваная ў Honda. Батан выйграў свой першы Гран-пры ў Венгрыі 6 жнівень 2006, пасля 13 гонак за сваю новую каманду.

Пасля сыходу Honda з Формулы-1 у снежні 2008 года, ён застаўся без каманды на сезон-2009, пакуль Рос Браўн не выкупіў долю каманды ў лютым 2009 года, пасля чаго Батан апынуўся за рулём канкурэнтаздольнага баліда, абсталяванага маторам Mercedes. Ён атрымаў шэсць перамог у першых сямі гонках сезону-2009, паўтарыўшы рэкорд двух іншых пілотаў: Міхаэля Шумахера і Джыма Кларка. На Гран-пры Бразіліі, ён набраў дастатковы адрыў па ачках, забяспечыўшы сабе чэмпіёнскі тытул, а камандзе Brawn GP - Кубак канструктараў у яе першы і адзіны сезон.

Зноскі

Спасылкі

правіць