Джэніфер Сур (у дзявоцтве — Стучынскі, англ.: Stuczynski, англ.: Jennifer Suhr; нар. 5 лютага 1982, Фрэдонія, ЗША) — амерыканская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў скачках з шастом. Алімпійская чэмпіёнка 2012 года з вынікам 4,75 м. 11-разовая чэмпіёнка ЗША. Сярэбраная прызёрка чэмпіянату свету ў памяшканні 2008 года.

Лёгкая атлетыка
Джэніфер Сур
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя скачок з шастом[d]
Нарадзілася 5 лютага 1982(1982-02-05)[1] (42 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 183 см
Вага 65 кг
IAAF 14322231
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асабісты рэкорд у скачку з шастом на вольным паветры — 4,92 м, у памяшканні — 5,03 м (сусветны рэкорд).

На Алімпіядзе 2016 у Рыа-дэ-Жанейра заняла толькі 7 месца з вынікам 4,60 м.

Зноскі

  1. Jennifer Suhr // World Athletics database