Джэры Адамс
Джэры Адамс (ірл.: Gearóid Mac Ádhaimh, англ.: Gerry Adams), нар. 6 кастрычніка 1948, Белфаст, Вялікабрытанія — ірландскі палітык, кіраўнік партыі Часовая Шын Фейн. Выступае за стварэнне адзінай Ірландыі на ўсім адпаведным востраве.
Удзельнічаў у асацыяцыі барацьбітаў за грамадзянскія правы, неаднаразова затрымліваўся і ўтрымоўваўся у турме. У 1983 годзе Адамс быў абраны правадыром партыі Шын Фейн. Адамс рэгулярна абіраецца ў брытанскі парламент, аднак разам з іншымі членамі партыі прынцыпова не ўдзельнічае ў ім з-за неабходнасці даваць прысягу англійскай каралеве.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэры Адамс