Адкрыць галоўнае меню

Дзень ДНК — памятны дзень, які адзначаецца 25 красавіка ў некаторых краінах свету, арганізацыях, звязаных з біялагічнымі даследаваннямі, і ў сетцы Інтэрнэт. Ім адзначаецца дзень у 1953, калі Джэймс Уотсан, Фрэнсіс Крык, Марыс Уілкінс, Разалінд Франклін і калегі апублікавалі артыкулы ў навуковым часопісе «Nature», у якіх апісалі структуру ДНК. [1][2][3]. Далей у гэты ж дзень у 2003 было абвешчана, што Праект геному чалавека вельмі блізкі да завяршэння.

У ЗША Дзень ДНК ўпершыню адсвяткавалі 25 красавіка 2003 года пры падтрымцы Сената[4] і Палаты прадстаўнікоў. Аднак, гэта было аднаразовае святкаванне. Аднак, штогадовае святкаванне было арганізавана Нацыянальным інстытутам даследавання геному чалавека (National Human Genome Research Institute, NHGRI) з 23 красавіка 2010 года. Тады ж некалькі арганізацый абвясцілі 25 красавіка «Міжнародным днём ДНК». У 2013 споўнілася 60 гадоў першым публікацыям па структуры ДНК, таму падзея набыла значную агалоску ў сацыяльных сетках.

ЗаўвагіПравіць

СпасылкаПравіць