Дзяні́с Лазаві́к (нар. 17 лістапада 2006) — беларускі шахматыст, наймаладзейшы гросмайстар з Беларусі[6].

Дзяніс Лазавік
Краіны:
Дата нараджэння: 17 лістапада 2006(2006-11-17)[2][3] (17 гадоў)
Месца нараджэння:
Званне: гросмайстар[d][4]
Актуальны рэйтынг: 2 572 (красавік 2024)[5]
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучань сярэдняй школы № 98 у Мінску.[7]

Спартыўная кар’ера правіць

У снежні 2018 Лазавік уваходзіў у склад нацыянальнай сборнай Беларусі на моладзевай шахматнай алімпіадзе, дзе каманда заняла 4 месца[8].

У лістападзе 2019 Дзяніс зноў прадстаўляў Беларусь на алімпіадзе ў Турцыі, вынікам зборнай стала 3 месца[9].

У снежні 2022 прыняў удзел у чэмпіянатах свету па рапідзе і бліцы, заняўшы 42-е і 16-е месцы адпаведна.

У студзені 2023 стаў пераможцам турніру, каторы праводзіў Chess.com, перамогшы Джэфры Сюна ў тайбрэйку[10].

У ліпені 2023 Лазавік перамог у II дывізіёне аднаго з этапаў Турніру шахматных чэмпіёнаў[11], што дазволіла яму прыняць удзел у суперфінале спаборніцтва ў снежні таго года[12].

Прэміі і ўзнагароды правіць

  • Шахматыст году Беларусі (2022)[13]
  • Чэмпіён Беларусі (2023)[14]

Крыніцы правіць

  1. FIDE Ratings and Statistics Праверана 5 лютага 2024.
  2. FIDE Ratings and Statistics Праверана 24 верасня 2019.
  3. а б Denis Lazavik // Chess.com — 2005. Праверана 13 снежня 2023.
  4. Lazavik, Denis
  5. FIDE FIDE Standard Ratings as of 30 april 2024 — 2024.
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Спорт. БелТА (12 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2023. Праверана 31 студзеня 2024.
  7. Кузница гроссмейстеров. В самой обычной столичной средней школе №98 вырастили плеяду выдающихся спортсменов (руск.). Навіны. Адміністрацыя Заводзкага раёну Менску (14 сакавіка 2023). Праверана 13 сьнежня 2023.
  8. Белорусские спортсмены завоевали 4-е место на Всемирной юношеской шахматной Олимпиаде (руск.). Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар спорту. Праверана 13 сьнежня 2023.
  9. Belarus 3rd at World Youth Chess Olympiad in Turkey (6 лістапада 2019).
  10. Belarus 3rd at World Youth Chess Olympiad in Turkey (6 лістапада 2019).
  11. West, Vanessa. Carlsen Prevails vs. So, Winning Streak Grows With Aimchess Rapid (англ.). Chess.com (15 ліпеня 2023). Праверана 13 сьнежня 2023.
  12. 17-гадовы беларус Дзяніс Лазавік — адзін з васьмі ўдзельнікаў суперфіналу „Champions Chess Tour“, ён згуляе з Карлсенам у першай партыі. Шахматы. Трыбуна (9 сьнежня 2023). Праверана 13 сьнежня 2023.
  13. Лучшие из лучших-2022. Подведение итогов (руск.). Адкрытыя шахматы. Беларуская фэдэрацыя шахматаў (24 сьнежня 2022). Праверана 13 сьнежня 2023.
  14. Денис Лазавик выиграл чемпионат Беларуси по шахматам (руск.). Навіны. chessplus (17 студзеня 2023). Праверана 13 сьнежня 2023.