Дзяніс Уладзіміравіч Олін
Дзяніс Уладзіміравіч Олін (нар. 14 кастрычніка 1976, г. Віцебск) — беларускі архітэктар.
Дзяніс Уладзіміравіч Олін | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1976 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1997 годзе Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум, у 2002 годзе БДПА. У 2001 годзе мастак-афарміцель вонкавай рэкламы ў рэкламным агенцтве «ВАЛДЗІ-МАРК» у г. Мінск; у 2002—2003 гадах архітэктар у «Творчай майстэрні архітэктара Школьнікава Б. Э.», у 2003—2010 гадах вядучы архітэктар ТАА «Вітгандальпрам» у Віцебску; з 2010 года дырэктар архітэктурнага бюро ТАА «ЭСТЭТА» у Мінску.
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2010 года.
Творчасць
правіцьЧлен аўтарскіх калектываў, аўтар праектаў новага будаўніцтва, рэканструкцый жылых, грамадскіх будынкаў, аб’ектаў інжынернай інфраструктуры, дызайн-праектаў інтэр’ераў жылых і грамадскіх будынкаў.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны граматай за праект «Інтэр’ер аквацэнтра ў будынку чыгуначнага вакзала ў г. Мінску» ў намінацыі «Інтэр’ер» сумесна з Г. А. Страціенка, П. І. Русалоўскім на конкурсе «Леанарда 2005».
Зноскі
Літаратура
правіць- Олин Денис Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)