Дзяржаўны геральдычны рэгістр Расійскай Федэрацыі

Дзяржаўны геральдычны рэгістр Расійскай Федэрацыі — спіс апісанняў і выяў сімвалаў, якія атрымалі афіцыйнае зацвярджэнне ў Расійскай Федэрацыі, створаны «у мэтах сістэматызацыі і ўпарадкавання выкарыстання афіцыйных знакаў і адметных знакаў». Вядзенне рэгістра ўскладзена на Геральдычны савет пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Створаны ў 1996 годзе.

Паводле Палажэння аб геральдычным рэгістры ў яго ўносяцца:

  • афіцыйныя знакі Расійскай Федэрацыі і суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (сцягі, гербы);
  • афіцыйныя знакі федэральных органаў дзяржаўнай улады і органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (сцягі, гербы, эмблемы);
  • афіцыйныя знакі органаў мясцовага самакіравання і іншых муніцыпальных утваронняў (сцягі, гербы, эмблемы);
  • знакі адрознення, узнагароды федэральных органаў выканаўчай улады і органаў выканаўчай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

Гл. таксама правіць