Дніпро (баскетбольны клуб)

баскетбольны клуб

Дніпро — украінскі прафесійны баскетбольны клуб, які базуецца ў аднайменным горадзе Дніпро, Украіна.

Дніпро
Заснаваны 2003
Краіна  Украіна
Горад Дніпро
Сайт dnipro.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Клуб створаны 12 снежня 2003 года. Аб’яднаў мужчынскую каманду суперлігі, вышэйшай і першай лігі, жаночую каманду «Сталь», а таксама юнацкія каманды. Дэ-факта быў створаны на аснове «Дынама», існаваўшага ў горадзе раней.

Першы сезон у чэмпіянаце пры новым кіраўніцтве каманда завяршыла на 7-м месцы. Потым на працягу некалькіх гадоў балансавала ў сярэдзіне турнірнай табліцы, але не падымалася вышэй 5-га месца.

У 2011 году «Дняпро» выйграў першы трафей — Кубак Суперлігі, але ўжо на наступны сезон адбыўся крызіс.

«Залатая эпоха» каманды пачалася ў 2015 годзе, калі яна стала фіналістам Кубку Украіны і выйграла срэбныя медалі чэмпіянату. У 2018 упершыню выйграла Суперкубак Украіны, а ў 2019 годзе аформіла «залаты дубль» — перамог у Кубку і Суперкубку краіны.

У сезоне 2018 года «Дняпро» упершыню ўзяў ўдзел у Кубку ФІБА-Еўропа[1].

Трэнеры правіць

  • Дзяніс Жураўлёў

Зноскі