Догуш Дзер’я (турэцк.: Doğuş Derya; нар. 1978, Паўночная Нікасія) — паўночнакіпрскі палітык.

Догуш Дзер’я
турэцк.: Doğuş Derya
Member of the 11th Parliament of Northern Cyprus[d]
з 9 студзеня 2018
Нараджэнне 1978
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1978 годзе ў Паўночнай Нікасіі. Вывучала паліталогію і міжнародныя адносіны ў Стамбульскім універсітэце, які скончыла ў 1999 годзе. Затым атрымала ступень магістра на кафедры сацыялогіі Басфорскага ўніверсітэта[1]. Ступень доктара філасофіі атрымала ў кіпрскім універсітэце.

Прымала ўдзел у стварэнні Асацыяцыі прадстаўнікоў універсітэтаў і кіпрскай маладзёжнай платформы. У апошнія гады навучання ў Турцыі актыўна ўдзельнічала ў дзейнасці шэрагу асацыяцый па абароне правоў жанчын[1].

Пасля вяртання на Кіпр у 2007—08 гадах выкладала палітычную сацыялогію ў Блізкаўсходнім універсітэце[1].

Палітычная кар’ера правіць

У 2013 годзе балатавалася ў склад Асамблеі ад Рэспубліканскай турэцкай партыі, была 6-й у партыйным спісе[2]. Атрымала 18175 галасоў, заняўшы 7-ае месца, і была абраная[3], у 2018 годзе пераабралася.

Дзер’я вядомая як актыўная прыхільніца гендэрнай роўнасці, абароны правоў ЛГБТ, а таксама дэмакратычных каштоўнасцяў і свабоды ў сферы адукацыі[4][5]. Бурныя абмеркаванні выклікаў той факт, што падчас прынясення прысягі ў Асамблеі яна адмовілася прамаўляць тэкст, у якім рабіўся акцэнт на «цэласнасці Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра», заявіўшы, што клятва «занадта маскулінная». Дзер’я хацела зачытаць зменены варыянт прысягі, у якім рабіўся акцэнт на барацьбе за федэральны Кіпр і супраць любых формаў дыскрымінацыі, уключаючы заснаваную на сексуальнай арыентацыі[6]. У 2014 годзе яна ініцыявала ўнясенне змяненняў у Крымінальны кодэкс, у тым ліку ў артыкулы аб сексуальных злачынствах. У 2015 годзе яна ўзначаліла камітэт, які займаўся падрыхтоўкай новай рэдакцыі Сямейнага кодэкса. У прапанаванай Дзер’яй рэдакцыі Кодэкса хлопчыкам прадастаўлялася магчымасць атрымаць гэтак жа моцную ступень абароны, як і дзяўчынкам, а таксама жанчынам давалася права вольнага выбару прозвішча пасля замужжа. Акрамя гэтага, у законе прапаноўвалася павялічыць меры па абароне жанчын, якія падвяргаюцца гвалту, або існуе пагроза яго прымянення[7].

Зноскі

  1. а б в Doğuş Derya Архівавана 1 мая 2016 года. (Assembly of the Republic) Accessed on 10 June 2015. Find the corresponding Word document on Derya on the right, across her name in the table.
  2. CTP-BG adayları YSK'ya başvurularını gerçekleştirdi (тур.). Kıbrıs Postası. Праверана 10 June 2015.
  3. 28 Temmuz 2013 Milletvekilliği Erken Genel Seçimi ile ilgili Bilgiler (тур.)(недаступная спасылка). High Election Committee. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2015. Праверана 10 June 2015.
  4. Derya: "Kadınların medyadaki görünürlükleri gözlenmeli" (тур.). Kıbrıs Postası. Праверана 10 June 2015.
  5. Kuir ve feminist örgütlerden seçim mesajı (тур.). Kıbrıs Postası. Праверана 10 June 2015.
  6. Meclis'te yemin şoku! (тур.). Kıbrıs Postası. Праверана 10 June 2015.
  7. Kadınların kendi soyadını kullanması gündemde (тур.). Kıbrıs Postası. Праверана 10 June 2015.