Дойсутхеп (тайск.: ดอยสุเทพ) — гара ў ваколіцах горада Чыянгмай. Вышыня над узроўнем мора — 1601 м. Геалагічна складзена гранітам. Дойсутхеп — частка хрыбта Лойлар. Разам з суседняй вяршынай Дойпуй (1685 м) з’яўляецца часткай нацыянальнага парку Дойсутхеп-Дойпуй.

Дойсутхеп
тайск. ดอยสุเทพ
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 601 м
Адносная вышыня81 м
Размяшчэнне
18°48′59″ пн. ш. 98°53′35″ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнЧыянгмай
Горная сістэмаШан 
Дойсутхеп (Тайланд)
Дойсутхеп
Дойсутхеп
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На вяршыні Дойсутхепа, размешчанай за 15 км ад цэнтра Чыянгмая, у 1383 годзе быў пабудаваны будысцкі храм Ват Прахат Дой Сутхеп.