Долата
Долата — дрэваапрацоўчы інструмент для выдзёўбвання розных адтулін і паглыбленняў. Найбольш простая форма долата — жалезны штыр з завостраным з аднаго боку краем (шырока сустракаецца ў археалагічных раскопках старажытных беларускіх гарадоў).
Больш сучасная форма долата — жалезны штыр з прамым, часам авальным профілем вострага ляза і насаджанай на другі канец ударнай ручкай. Шырока ўжываецца ў сталярным і цяслярным рамёствах.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: БелСЭ, 1989. — 375 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Долата