Дом-музей Оскара Лутса

Дом-музей Оскара Лутса (эст.: Oskar Lutsu majamuuseum) — установа культуры Эстоніі. Знаходзіцца ў горадзе Тарту, вуліца Рыя, 38.

Дом-музей Оскара Лутса
Месцазнаходжанне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом-музей Оскара Лутса ўваходзіць у склад Тартускіх гарадскіх гістарычных музеяў. Экспазіцыя прысвечана жыццю і творчасці эстонскага пісьменніка Оскара Лутса (1887—1953). Збор музея налічвае каля 3600 прадметаў, у тым ліку 1700 фатаграфій, 1000 кніг і калекцыю твораў мастацтва. Акрамя таго, у музеі захоўваецца некалькі асабістых рэчаў Оскара Лутса.

Гісторыя

правіць

Музей арганізаваны ва ўласным доме пісьменніка, пабудаваным ім для сваёй сям’і (праект будаўніцтва выканаў гарадскі архітэктар Тарту Арнольд Матэус). 28 снежня 1936 года Тартуская гарадская дума аднагалосна пастанавіла вылучыць Оскару Лутсу ўчастак пад забудову ў раёне Тамэ, Рыжская дарога № 1. 8, плошча — 1850 м², афіцыйная цана 740 крон. Горад узяў на сябе выдаткі па падпісанні і зацвярджэнні кантракта. У гэтым доме Лутс пражыў апошнія 17 гадоў свайго жыцця.

Музей быў адкрыты 22 сакавіка 1964 года, рашэнне аб яго стварэнні было прынятае гарадскімі ўладамі Тарту ў 1962 годзе. Пастаянная экспазіцыя Дома-музея Оскара Лутса, адрэстаўраванага і зноў адкрытага ў 2006 годзе, называецца «Пісьменнік Оскар Лутс: на мяжы жыцця і ўяўлення».

Зноскі