Дом Атліваннікава
Дом Атліваннікава — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 34.
Славутасць | |
Дом Атліваннікава | |
---|---|
| |
53°54′00″ пн. ш. 30°20′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Дата пабудовы | 1910-я |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудвананы ў 1910-я гг. з цэглы як жылы. Трохпавярховы, на невысокім цокалі. Належыў купцу Атліваннікаву. У 1918 г. тут размяшчаўся павятовы камітэт харчавання. У час нямецкай акупацыі ў будынку, у былым кафэ-шантан, размяшчалася грамада беспрацоўных афіцэраў і зборны этапна-явачны пункт былых афіцэраў, завербаваных антысавецкім падполлем. Тут завербаванныя дабравольцы з ліку былых афіцэраў атрымлівалі часовы прытулак і забяспечваліся грашыма, затым перапраўляліся праз акупаванную немцамі тэрыторыю на Дон да генерала Краснова. Гэты пункт быў Магілёўскім аддзяленнем антырэвалюцыйнай і антысавецкай арганізацыі, што знаходзілася ў Смаленску. Арганізацыя мела мэтай садзеянне германскаму камандаванню ў барацьбе з бальшавікамі і ўзнаўленне манархіі. У 1920-я гг. будынак нацыяналізаваны. Нейкі час тут размяшчалася Надзвычайная камісія. Пазней выкарыстоўваўся як жылы, размяшчаліся розныя установы. Цяпер у будынку — дзіцячая мастацкая школа № 2[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Атліваннікава