Дом Казлоўскага (Магілёў)

Магілёў

Дом Казлоўскага — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Галоўны падоўжаны фасад выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай (№ 46), кароткі — на вул. Лепяшынскага (№ 18)[1].

Славутасць
Дом Казлоўскага

53°54′10″ пн. ш. 30°20′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Дата пабудовы пачатак XX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трохпавярховы неатынкаваны будынак з чырвонай цэглы, пабудаваны ў пачатку XX ст. Належыў Казлоўскаму. У 19191924 гг. тут была кандытарская, крама газіраванай вады і арцель «Чырвоная швяя». У пасляваенныя часы выкарыстоўваўся як жылы, на першым паверсе размяшчалася крама сельскагаспадарчых тавараў. Сучаснае выкарыстанне — жылы, з гандлёвамі кропкамі, прыватнай цырульняй «Венера», крамай сувеніраў «Аркада»[1].

Зноскі

Спасылкі правіць