Дом Ландау (Кракаў)

Дом Ландау або Дом Ярданаў (польск.: Dom Landauów, Kamienica Jordanów) — архітэктурны помнік, які знаходзіцца ў кракаўскім гістарычным раёне Казімеж на скрыжаванні вуліц Шырокая, 2 і Мядовая, 41. Будынак ўнесены ў рэестр ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводства[1].

Славутасць
Дом Ландау
50°03′12″ пн. ш. 19°56′51″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання XVI стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У познім сярэднявеччы на гэтым месцы стаялі два асобных дома. У 1890—1892 гг. гэтыя дамы былі злучаныя ўласнікам Л. Ландау ў адзіны будынак у стылі неакласіцызму па праекце архітэктара Максіміліяна Ніча. Будаўнічыя працы праводзіліся па праекце яўрэйскага архітэктара Беньяміна Торбэ. Пры перабудове была знесена задняя частка дамоў пры захаванні ўнутранай планіроўкі. У 1932 годзе быў зменены фасад будынка.

20 верасня 1947 года будынак быў унесены ў рэестр ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводства (№ А-286). Найменне «Дом Ландау» выкарыстоўваецца ў «Encyklopedia Krakowa». У рэестры ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводства ён згадваецца як «Дом Ярданоў».

Да цяперашняга часу ва ўнутраным дворыку захаваліся арыгінальныя драўляныя веранды XIX стагоддзя.

У канцы 80-х гадоў у будынку быў рэстаран «Myśliwska». У цяперашні час у будынку размяшчаецца клуб «Kuźnica» і яўрэйскі кніжны магазін «Jarden».

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Encyklopedia Krakowa. Warszawa — Kraków: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2000, стар. 769. ISBN 83-01-13325-2.

Спасылкі

правіць