Дом Сенажынскага
Дом Сенажынскага — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 38.
Славутасць | |
Дом Сенажынскага | |
---|---|
![]() | |
53°54′04″ пн. ш. 30°20′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Дата пабудовы | канец XIX ст. |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы як жылы. Належыў Сенажынскаму. Будынак трохпавярховы, атынкаваны, прамавугольны ў плане, на паўпадвальным цокалі. У двары дома мелася 5 гаспадарчых пабудоў. У доме — вялікі падвал. На першым паверсе мелася 11 пакояў, на другім паверсе — 9 пакояў. Да 1917 г. будынак займала яўрэйская школа і 4-х класнае народнае вучылішча, гарадское паліцэйскае ўпраўленне. У 1919 г. 12 пакояў будынка займала 18-я савецкая школа I ступені; 17 пакояў — кватэранаймальнікі, 15 пакояў 3-га паверха пуставалі. У падвале размясціліся дзве кватэры і склад. У 1920-я гг. будынак нацыяналізаваны, выкарыстоўваўся як жылы. Цяпер на другім паверсе жылыя кватэры, на першым — гандлёвыя ўстановы[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Сенажынскага