Дом-музей Элізы Ажэшка
Дом-музей Элізы Ажэшка — дом у Гродне, дзе некаторы час жыла і памерла пісьменніца Эліза Ажэшка.
Дом-музей Элізы Ажэшка | |
---|---|
Заснаваны | 2001 |
Месцазнаходжанне | вуліца Элізы Ажэшка, д.17, г.Гродна Гродзенская вобласць. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сучасны адрас: вуліца Ажэшка, 17.
Дом належаў адвакату Станіславу Нагорскаму — другому мужу Э. Ажэшка. У гэтым доме пісьменніца пражыла шаснаццаць гадоў і памерла ў 1910 г.
Доўгі час у доме было абласное аддзяленне Саюзу пісьменнікаў Беларусі. У былой гасцёўні Элізы Ажэшка быў кабінет, дзе працавалі вядомыя празаікі — Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк. Музей адкрыўся ў 2001 г.
Пачынаецца знаёмства наведвальнікаў з домам-музеем з працоўнага кабінета знакамітай пісьменніцы. Сапраўдных рэчаў, звязаных з жыццём пісьменніцы, захавалася няшмат. Музей мае арыгінальны фотапартрэт з яе аўтографам, некалькі гербарыяў, зробленых яе рукамі. Таксама захаваўся ў гасцёўні сапраўдны камін, пад якім пісьменніца любіла пасядзець ды паразмаўляць. Рэшта экспанатаў толькі нагадвае тагачасную эпоху — стол, канапка, кніжная шафка.
У астатніх памяшканнях дому размясціўся юнацкі філіял абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага і аддзел літаратуры на замежных мовах.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом-музей Элізы Ажэшка
- У Горадні адкрыўся музэй Элізы Ажэжкі Архівавана 5 сакавіка 2016.