Дом па Вялікай Траецкай вуліцы, 46 (Гродна)
Дом па Вялікай Траецкай вуліцы, 46 — будынак у гістарычным цэнтры Гродна. Помнік архітэктуры эклектыкі.
Славутасць | |
Дом па Вялікай Траецкай вуліцы, 46 | |
---|---|
| |
53°40′44″ пн. ш. 23°49′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1906 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Е000650 |
Гісторыя
правіцьУ другой палове ХІХ стагоддзя на гэтым месцы стаяла аднапавярховая малітоўная школа «Шор Элехем». У 1885 годзе па горадзе адбыўся вялікі пажар, які знішчыў і драўляныя пабудовы вакол сінагогі. Улады не далі дазвол на аднаўленне школы, і пэўны час гэты ўчастак не значыўся ў спісе плацельшчыкаў кватэрнага падатку. У 1906 годзе пабудаваны двухпавярховы мураваны жылы дом, які належаў Хаіму Аляксандровічу[1].
У сярэдзіне 1920-х гадоў дом, крыты бляхай і з трыма балконамі, належаў І. Х. Аляксандровічу. Дом меў прыгожыя вадасцёкавыя варонкі і гаўбечныя рашоткі з гатычнай разеткай, пазней замененыя на прыгожыя каваныя[1].
У час рэканструкцыі ў пачатку ХХІ ст. (інстытут «Гроднаграмадзянпраект», арх. Ігар Казлоўскі). ад старога дома захавалася толькі сцяна фасада, які выходзіць на вул. Вялікая Траецкая[1].
Цяпер у будынку знаходзіцца Авіда (Авидо) светадыёднае асвятленне.
Архітэктура
правіцьДом уяўляе сабой двухпавярховы неатынкаваны будынак з жоўтай цэглы, дэкаратыўная аздоба сканцэнтравана на парадным фасадзе. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс аздоблены сухарыкамі. Лучковыя перамычкі вокнаў з замкамі, падаконнымі цаглянымі ліштвамі[2].
Зноскі
- ↑ а б в Реконструкция «еврейского» дома на Большой Троицкой Архівавана 14 красавіка 2019.
- ↑ Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 136—137. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.