Дом па вуліцы Будзённага, 28 (Брэст)

Брэст

Дом па вуліцы Будзённага, 28 — дом у гістарычным цэнтры Брэста.

Славутасць
Дом па вуліцы Будзённага, 28
52°05′26″ пн. ш. 23°41′36″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Мікалай Аляксандравіч Сінкевіч
Map

Гісторыя правіць

Пасля Першай сусветнай вайны на дзялцы № 15-2 Брэста-над-Бугам, дзе знаходзіцца будынак былі руіны, якія засталіся з ваеннага часу. Дзялка належала Збар Бруху. Упраўляючы дзялкай Збар Сымха 5 траўня 1923 года атрымлівае зацверджаны рашэннем Магістрата Брэста-над-Бугам № 59/270, праект двухпавярховага жылога дома з убудаванымі крамамі, які быў распрацаваны брэсцкім архітэктарам Мікалаем Сінкевічам. Афіцыйны будынак уведзены ў эксплуатацыю рашэннем магістрата № 26/1057 ад 8 сакавіка 1924 года. У міжваенны час у будынку, акрамя жылля месцілася гарбатня (чайная) Збар Бруха[1].

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР будынак нацыяналізаваны згодна з пастановай Часовага ўпраўлення горада Брэста ад 22 лістапада 1939 года. Афіцыйна будынак перададзены гаркамгасу рашэннем гарвыканкама № 562а ад 30 мая 1950 года[1].

8 верасня 1994 года будынак набыла вытворча-гандлёвая фірма «Алеся» (з 2008 — ААТ «Алеся-Сэрвіс»)[1].

Зноскі

  1. а б в Кароткая гістарычная даведка аб ГКК(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць