Дом па вуліцы Фралянкова, 50

Дом па вуліцы Фралянкова, 50 — будынак у горадзе Баранавічы. Знаходзіцца на вуліцы Фралянкова, 50. Да Першай сусветнай вайны выкарыстоўваўся пад акцызнае ўпраўленне, затым у іншыя гады — пад розныя дзяржаўныя ўстановы. З 2013 года ўласнік — В. В. Саган.

Славутасць
Дом па вуліцы Фралянкова, 50
53°07′58″ пн. ш. 26°02′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Дата пабудовы 1902 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000049шыфр 113Г000049
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 

Пабудаваны ў стылі эклектыкі ў 1902 годзе з цэглы, двухпавярховы, дах двухскатны, шыферны. У аздабленні будынка выкарыстаны розныя элементы: вокны і дзверы маюць арачнае абрамленне; у афармленні аконных і дзвярных праёмаў выкарыстаны аплікацыйныя, дэкаратыўныя элементы.

На ўзроўні другога паверха, па вуглах справа і злева ад цэнтральнага ўвахода — балконы з вычурнымі металічнымі рашоткамі. У вертыкальным чляненні сцен выкарыстаны пілястры, якія надаюць кампазіцыі будынка манументальнасць і цэласнасць[1].

Зноскі

Спасылкі правіць