Дом па завулку Мігая, 7 (Магілёў)
Дом па завулку Мігая, 7 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.
Славутасць | |
Дом па завулку Мігая, 7 | |
---|---|
53°54′03″ пн. ш. 30°20′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1913 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1913 годзе як прыватнаўласніцкі асабняк. Паводле адной версіі належаў мясцоваму адвакату, паводле іншай — урачу, якія мелі тут кабінеты для прыёму. Пасля нацыяналізацыі будынак выкарыстоўваўся пад розныя адміністрацыйна-гаспадарчыя і культурныя патрэбы. У 1976 годзе ў ім размясцілася Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 7[1].
У 2011 годзе ў будынку быў праведзены капітальны рамонт, былі абноўлены ўсе навучальныя класы, інжынерна-каналізацыйная інфраструктура, драўляны каркас вонкавай лесвіцы замянілі на металічны. У лютым 2020 года пачаўся другі этап рамонту будынка, быў адрамантаваны дах, абноўлена ляпніна, для адліўкі якой была зроблена спецыяльная форма з узорам першапачатковага выгляду дэкору, была заменена разбураная цэгла ў сценах[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па завулку Мігая, 7 (Магілёў)