Дон-1500 — савецкі збожжаўборачны камбайн, які выпускаецца заводам «Растсельмаш». «1500» у назве азначае шырыню малацільнага барабана. Мадыфікацыі: ДОН-1500, ДОН-1500А, ДОН-1500Б, Дон-1500Н (для нечарназемнай зоны), Дон-1500Р (рысаўборачны, гусенічны).

Дон-1500 на ўборцы збожжа ў Валгаградскай вобласці

Серыйна камбайн пачаў выпускацца з 1986 года, у наступным стаўшы адным з самых папулярных збожжаўборачных камбайнаў у СНД. У 2006 годзе на змену «Дон-1500» прыйшла серыя камбайнаў «Acros 530» і «Vector 410».[1]

Камбайны «ДОН-1500» камплектуюцца дызельнымі рухавікамі Д-260 і ЯМЗ-238. Першапачаткова ўсталёўваўся рухавік СМД-31А.

Тэхнічныя характарыстыкі

правіць
  • Магутнасць рухавіка ЯМЗ-238 — 235 к. с.
  • Шырыня захопу жняяркі — ад 6 да 8, 6 м
  • Прапускная здольнасць малатарні — 10 — 12 кг/сек.
  • Максімальная хуткасць:
    • Транспартная — 22 км/г
    • Рабочая — да 10 км/г
  • Аб’ём бункера — 6 м3
  • Колькасць клавіш соломотряса — 5
  • Прадукцыйнасць, т/гадзіну — 14
  • Дыяметр барабана, мм — 800
  • Шырыня малатарні — 1500

На гэтыя камбайны ўсталёўваюцца капняльні, драбняльні і раскідвальнікі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі