Дуброўскі (раман)

Дуброўскі (руск.: Дубровский) — найбольш вядомы разбойніцкі раман на рускай мове, неапрацаваны для друку (і няскончаны) твор А. С. Пушкіна. Апавядае пра каханне Уладзіміра Дуброўскага і Марыі Траякуравай — нашчадкаў двух варагуючых памешчыцкіх сямействаў. На беларускую мову раман пераклаў Кузьма Чорны.

Дуброўскі
Дубровский
Выданне
Жанр раман
Аўтар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1830
Дата першай публікацыі 1841
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

СюжэтПравіць

Раман складаецца з 19 глаў, разбітых на 2 тома.

Два суседа-памешчыка сябруюць, аднак затым з-за дробязнай нагоды становяцца ворагамі, і адзін зжывае са света іншага.

ГероіПравіць

  • Уладзімір Андрэевіч Дуброўскі — галоўны герой, сын Гаўрыла Дуброўскага.
  • Марыя Кірылаўна Траякурава — дачка Кірылы Пятровіча Траякурава, закаханая ў яго.
  • Кірыла Пятровіч Траякураў — багаты і наравісты рускі барын, адстаўны генерал-аншэф памешчык, бацька Марыі Кірылаўны.
  • Андрэй Гаўрылавіч Дуброўскі — былы таварыш Кірылы Пятровіча па службе, бацька Уладзіміра Андрэевіча.