Дунайская вежа (ням.: Donauturm) была пабудавана ў 1964 годзе па праекту Ханса Лінтля падчас Венскай Міжнароднай садовай выставы. З тых часоў яна стала часткай венскага пейзажу, з'яўляючыся папулярнай назіральнай кропкай і турыстычнай славутасцю. Вежа размешчана ў Донаўпарку на беразе ракі Дунай.

Дунайская вежа
Краіна
Месцазнаходжанне Вена
Будаўніцтва 1964
Прызначэнне радыё, сотавая сувязь
Вышыня 252 м
Вышыня па шпілі 252 м
Вышыня па верхнім паверсе 150 м
Колькасць ліфтаў 2
Архітэктар Ханс Лінтл
Сайт donauturm.at
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышыня вежы — 252 м. Гэта самы высокі будынак у Вене і другі па вышыні ў Аўстрыі. Назіральная пляцоўка знаходзіцца на вышыні 150 м, да яе вядуць 2 ліфта, якія падымаюць наведвальнікаў наверх за 35 секунд. На пляцоўцы ўстаноўлены механізм для скачкоў з дапамогай «тарзанкі», якая выкарыстоўваецца ў летні час. Акрамя таго на вышыні 160 і 170 м знаходзяцца два рэстарана («Панарама» і «Дунайскі вальс»), які размяшчаюцца на платформе, што верціцца (мае тры хуткасных рэжыма і выконвае поўны абарот за 26, 39 і 52 хвіліны адпаведна).

На Дунайскай вежы ўстаноўлены антэны сотавых кампаній, прыватных УКХ-радыёстанцый і іншых службаў радыёсувязі. Нягледзячы на сваё падабенства з тэлевізійнай вежай, яна не выкарыстоўваецца для гэтых мэтаў.

Зноскі

Спасылкі правіць