Дыпламат (чамадан)

Дыпламат, аташэ-кейс (ад англ. attaché case) або проста кейс — невялікі плоскі чамадан для дзелавых мэт, зроблены з мяккіх (напрыклад, вініл) ці цвёрдых пластыкаў, металу, штучнай ці натуральнай скуры.

Сумкі-«дыпламаты». На пярэднім плане — са скуры, на заднім — з пластыка

Дыпламат можа мець замкі з ключамі і/або кодавыя, сігналізацыю (якая спрацоўвае пры выманні штэкера, які мацуецца да пятлі, што носіцца на запясці, з гнязда, размешчанага на корпусе ці ж пры несанкцыянаваным узняцці дыпламата). Дыпламат, акрамя ручкі, можа мець плечавы рамень. Памеры сучасных дыпламатаў падагнаны пад стандартны памер паперы (А3).

Звычайны памер дыпламата:

  • даўжыня 440 мм,
  • таўшчыня (глыбіня) 100 ці 120 мм,
  • вышыня 320 мм.