Дырыбэ Велтэджы (англ.: Diribe Welteji Kejelcha; нар. 13 мая 2002) — эфіёпская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на 800 і 1500 метраў. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2023 года. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года.

Лёгкая атлетыка
Дырыбэ Велтэджы
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя 1500 metres[d]
Нарадзілася 13 мая 2002(2002-05-13) (21 год)
Грамадзянства
IAAF 14848719
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар’ера правіць

16-гадовая Дырыбэ Велтэджы заваявала залаты медаль у бегу на 800 м на чэмпіянаце свету сярод юнакоў да 20 гадоў у 2018 годзе ў Тамперэ.

У 2019 годзе яна заваявала золата на дыстанцыі 1500 метраў на чэмпіянаце Афрыкі сярод спартсменаў, якія не дасягнулі 20 гадоў, фінішавала шостай на дыстанцыі 800 метраў на Афрыканскіх гульнях у Рабаце і выбыла ў паўфінале на дыстанцыі 800 метраў на чэмпіянаце свету ў Дохе.

У 2021 годзе 19-гадовая спартсменка выступіла на дыстанцыі 1500 метраў на адкладзеных летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа, дзе заняла выніковае 35-е месца з вынікам 4:10,25. Аднак у тым жа месяцы заваявала срэбра на чэмпіянаце свету сярод спартсменаў не старэйшых за 20 гадоў, які праходзіў у Найробі.

Велтэджы заняла чацвёртае месца на дыстанцыі 800 метраў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2022 года ў Юджыне з вынікам 1:57.02. У жніўні яна атрымала сваю першую перамогу ў спаборніцтвах Брыльянтавай лігі на дыстанцыі 1500 метраў у Хожуве. Велтэджы палепшыла свой асабісты рэкорд больш як на дзве секунды і ўстанавіла рэкорд спаборніцтваў з вынікам 3:56.91.

22 жніўня 2023 года выйграла срэбра на дыстанцыі 1500 метраў на чэмпіянаце свету ў Будапешце з вынікам 3:55.69.

Зноскі