Дыядумен (статуя)

«Дыядумен» («Юнак, які ўвенчвае сябе пераможнай павязкай (дыядэмай)») — знакамітая статуя старажытнагрэчаскага скульптара Паліклета, створаная каля 430 г.да н. э.

Паліклет
Дыядумен. каля 430 г.да н. э.
стар.-грэч.: διαδούμενος
Матэрыял бронза
Памеры 185.42 см × {{{шырыня}}} см
арыгінал не захаваўся
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іканаграфія правіць

 

Бронзавы арыгінал, верагодна, стаяў у свяцілішчы — у Алімпіі ці ў Дэльфах, там, дзе рэгулярна праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы. Дыядумен — гэта значыць «спартсмен-пераможца». Ён надзявае на галаву павязку — узнагароду. Павязка была з чырвонай поўсці і прыкладалася да пераможнага вянка (ці кароны з лісця). У Алімпіі гэта былі аліўкавыя галіны, у Дэльфах — лаўровыя, у Карынфе — хваёвыя, а ў Немеі — гэту карону спляталі з дзікага сельдэрэя. (На сучасных Алімпійскіх гульнях здавольваюцца медалямі. Хоць, магчыма, стужка медаляў мае нейкую сувязь з той павязкай).

Стыль правіць

Дыядумен выкананы ў памеры прыкметна вышэй звычайнага чалавечага росту таго часу — 185.42 см, прадстаўлены ва ўлюблённым Паліклетам лёгкім руху, поўным душэўнага супакою і ўнутранай засяроджанасці (гл. кантрапост і хіязм).

Гэта — статуя позняга перыяду, яна створана скульптарам ужо ў Афінах, пад уздзеяннем атычнай школы. Ён больш стройны, чым Дарыфор, далей адстаўлена нага і мацней высунута сцягно, складаней становішча рук.

 
Нацыянальны археалагічны музей Афін

Захаваныя копіі правіць

Дайшоў да нас у шматлікіх копіях (налічваюць каля сарака) — у Нацыянальным археалагічным музеі ў Афінах, Брытанскі музей, Уфіцы, Музей Метраполітэн і інш.

  • Тулава ў Луўры
  • Копія ў Нацыянальным археалагічным музеі Афін, без рук
  • 2 копіі ў Музей Метраполітэн — адна без рук, другая — тулава без галавы і рук, але з нагамі.
  • Сучасная бронзавая копія гэтай статуі ўстаноўлена каля ўваходу ў Алімпійскі музей у Лазане.
  • Т. з. Фарнезійскі Дыядумен (Анадумен) з'яўляецца адказам на статую Паліклета, выкананую Фідыям, гэта значыць не копіяй, а іншым творам (Брытанскі музей)

Спасылкі правіць