Дыялектычная тэалогія

Дыялекты́чная тэалогія («тэалогія крызісу», «тэалогія Слова Божага») — кірунак у тэалогіі, які з'явіўся ў пратэстанцкіх цэрквах Германіі і Швейцарыі ў 20-я гады XX стагоддзя. З'яўляючыся рэакцыяй на сацыяльны аптымізм і мадэрнізм ліберальнай тэалогіі, дыялектычная тэалогія выпрацавала новы, неаартадаксальны падыход да традыцыйнага пратэстанцкага веравызнання.

Асновай дыялектычнай тэалогіі ёсць супярэчнасць між ірацыянальнай верай і рэлігіяй, а таксама між адвечным Адкрыццём і гістарычным пасланнем, з якой пазней нарадзілася ідэя дэміфалагізацыі Бібліі. Асноўныя прадстаўнікі: Карл Барт, Паўль Тыліх, Эміль Брунер, Рудольф Бультман. Ідэі дыялектычнай тэалогіі працягнулі распрацоўваць па-за межамі Германіі амерыканскі тэолаг Рэйнхальд Нібер, а таксама Нільс Зэё (Данія), П'ер Мюры (Францыя), Карнеліус Міскат (Нідэрланды), Іозеф Громадка  (чэшск.) (Чэхаславакія).

Спасылкі правіць