Дыяцэзія (адміністрацыйная адзінка)
Дыяцэзія (лац.: dioecēsis):
- Першапачаткова — гарадская акруга ў старажытным Рыме з I стагоддзя да н.э.;
- Пазней, у часы прынцыпата, — частка правінцыі (епархіі);
- Пасля рэформаў Дыяклетыяна у канцы III стагоддзя — адна з галоўных частак Рымскай імперыі, на якія яна, для зручнасці кіравання, была падзелена. У Візантыйскай імперыі сістэма дыяцэзій праіснавала да 630 года, калі быў уведзены падзел на фемы.