Дэвід Гамільтан Кох (англ.: David Hamilton Koch, 3 мая 1940, Уічыта, штат Канзас, ЗША — 23 жніўня 2019) — амерыканскі бізнесмен і інжынер, мільярдэр.

Дэвід Кох
англ.: David Koch
Род дзейнасці бізнесмен, інжынер, прадпрымальнік, палітык, купец, хімік, палітычны актывіст, філантроп
Дата нараджэння 3 мая 1940(1940-05-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 2019(2019-08-23)[1][2] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Фрэд Кох[d]
Маці Мэры Клементын Кох[d]
Жонка Джулія Кох[d]
Альма-матар
Партыя
Сайт kochfamilyfoundations.org (англ.)
news.kochind.com/…
davidkochfoundation.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і заснавальніка Koch Industries Фрэда Коха. Акрамя Чарлза, у яго яшчэ двое братоў — Фрэдэрык і Уільям. Да канца жыцця з’яўляўся саўладальнікам і выканаўчым віцэ-прэзідэнтам Koch Industries.

Дэвід атрымаў тэхналагічную адукацыю, стаў магістрам хімічнай тэхналогіі. Захапляўся баскетболам. У 30 гадоў ён пачаў працаваць у Koch Industries, а праз дзевяць гадоў атрымаў пасаду прэзідэнта Koch Engineering. Кампанія развівалася дзякуючы намаганням братоў, але пасля смерці іх бацькі ў сям’і наступіў крызіс. Двое братоў Біл і Фрэдэрык актыўна пратэставалі з прычыны, што Чарлз спрабуе прыбраць усё кіраванне сямейнай справай у свае рукі. У 1980 годзе яны распачалі спробу штосьці змяніць, але тут на абарону Чарлза ўстаў Дэвід, і ім удваіх праз тры гады атрымалася выкупіць акцыі сваіх братоў, а таксама іншых акцыянераў, выклаўшы за іх 1,3 мільярда долараў.

Браты з самага пачатку актыўна ўзяліся за пашырэнне межаў дзейнасці сваёй кампаніі. Калі раней Koch Industries традыцыйна асацыявалася з энергетычным сектарам, то пазней кампанія пазіцыянавала сваю дзейнасць, як перапрацоўку сыравіны. Браты інвесціравалі нафтаперапрацоўку, вытворчасць угнаенняў, палімераў, валокнаў, лесавытворчасць, выпуск спажывецкіх тавараў.

Браты актыўна ўдзельнічалі ў палітычным жыцці, фінансавалі палітычныя акцыі, палітычныя фігуры, падтрымлівалі масавыя выступленні кансерватыўнага напрамку. У прыватнасці, браты Кох арганізавалі і фінансавалі адну з самых масавых лабісцкіх груп кансерватыўнага кірунку «Амерыканцы за росквіт». Мільёны долараў Кохі ўклалі ў даследаванні, закліканыя абвергнуць тэорыю аб тым, што чалавецтва сваёй дзейнасцю выклікае глабальнае пацяпленне. Дэвід Кох падтрымліваў праграмы навуковых даследаванняў і адукацыйныя праграмы ў Інстытуце гуманітарных даследаванняў Універсітэта Джорджа Мэйсана. Маёмасць братоў Дэвіда і Чарлза Кохаў ацэньвалася ў агульнай суме каля ста мільярдаў долараў.

Рэінвестыцыя даходаў кампаніі дасягала 90 %, кожны год браты ўкладвалі ў свой бізнес вялізныя сродкі, і ў 2012 годзе выручка кампаніі склала каля 115 мільярдаў долараў.

На прэзідэнцкіх выбарах 1980 года Дэвід балатаваўся ў віцэ-прэзідэнты ад Лібертарыянскай партыі.

1 лютага 1991 года быў адным з 83 пасажыраў авіялайнера Boeing 737 авіякампаніі USAir, які пацярпеў катастрофу ў аэрапорце Лос-Анджэлеса. Падчас эвакуацыі Дэвід Кох атрымаў некалькі апёкаў, але застаўся жывы.

Зноскі

  1. а б в г https://www.nytimes.com/2019/08/23/us/david-koch-dead.html
  2. а б David H. Koch // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.