Дэвід Рудыша

Дэвід Лекута Рудыша (англ.: David Lekuta Rudisha; нар. 17 снежня 1988, Кілгарыс, Рыфт-Валі, Кенія) — кенійскі лёгкаатлет, спецыялізуецца ў бегу на 800 метраў. Двухразовы алімпійскі чэмпіён (2012 і 2016), двухразовы чэмпіён свету (2011 і 2015), двухразовы чэмпіён Афрыкі (2008 і 2010). Двухразовы пераможца Брыльянтавай лігі. Рэкардсмен свету на дыстанцыі 800 метраў (1:40,91, фінал Алімпійскіх гульняў у Лондане).

Дэвід Рудыша
англ.: David Lekuta Rudisha
David Rudisha Daegu 2011.jpg
Род дзейнасці лёгкаатлет, бягун на сярэднія дыстанцыі
Дата нараджэння 17 снежня 1988(1988-12-17)[1] (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Daniel Rudisha[d]
Сайт rudishadavid.com(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лепшы лёгкаатлет свету па версіі IAAF 2010 года. Пасля 2017 года ў спаборніцтвах удзелу не прымаў.

Зноскі

  1. David Lekuta Rudisha // World Athletics Database