Дэніел Эбеньё (англ.: Daniel Simiu Ebenyo; нар. 18 верасня 1995) — кенійскі лёгкаатлет, спецыялізуецца ў бегу на сярэднія дыстанцыі. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2023 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату Афрыкі 2022 года. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2020 гады.

Лёгкая атлетыка
Дэніел Эбеньё
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя бег на 5000 метраў[d]
Нарадзіўся 18 верасня 1995(1995-09-18)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
IAAF 14916366
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вырас у графстве Самбуру, рана страціў бацьку. Яго выхаваннем займалася маці, а пазней і бабуля. Дабірацца да сярэдняй школы, якая размяшчалася за 24 кіламетры ад дома, кенійцу прыходзілася з выкарыстаннем хуткага кроку і бегу. Дзякуючы гэтаму ў Дэніела развіліся атлетычныя навыкі. Цяпер трэніруецца ў Ітэне ў рыфтавай даліне.

Эбеньё зарабіў месца ў зборнай Кеніі на летніх гульнях 2020 года на дыстанцыі 5000 метраў пасля таго, як фінішаваў у топ-2 на Алімпійскіх спаборніцтвах і паказаўшы асабісты рэкорд 13:05,05. На Гульнях у Токіа на дыстанцыі 5000 метраў Дэніэл у сваім папярэднім забегу заняў дзясятае месца з вынікам 13:41.64 і не патрапіў у фінал.

У сакавіку 2022 года ён фінішаваў чацвёртым на дыстанцыі 3000 метраў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні ў Бялградзе. Потым ён выйграў тытул чэмпіёна Кеніі на дыстанцыі 5000 метраў, а таксама заваяваў срэбра на чэмпіянаце Афрыкі па лёгкай атлетыцы 2022 года. Ён кваліфікаваўся ў фінал на дыстанцыі 5000 метраў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2022 года ў Юджыне. Заваяваў сярэбраны медаль на дыстанцыі 10 000 м на Гульнях Садружнасці 2022 года, якія праходзілі ў Бірмінгеме.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, атлет з Кеніі, у бегу на 10000 метраў, з вынікам 27:52,60 стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету.

Зноскі