Дэні Кінг
Дэніэл Майкл Кінг (англ.: Daniel Michael King; 5 сакавіка 1969) — брытанскі пісьменнік[2][3][4], вядомы серыяй крымінальных дзённікаў.
Дэні Кінг | |
---|---|
англ.: Danny King | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Дэніэл Майкл Кінг |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1969 (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік,сцэнарыст |
Жанр | Постмадэрнізм |
Ранні перыяд жыцця
правіцьДэні Кінг нарадзіўся 5 сакавіка 1969 года ў Слау, Бакінгемшыр (цяпер Беркшыр), другі сын Майкла і Дараці Кінг. Ён і два яго браты, Ральф і Робін, жылі ў маёнтку Брытуэл да 1979 года, потым пераехалі ў Ятлі, Хэмпшыр. Вучыўся ён у школе Ятлі, але не здолеў атрымаць ніякай кваліфікацыі, прафесіі да 16 гадоў, таму быў вымушаны працаваць рознарабочым на будаўнічых пляцоўках.
У 1991 годзе ён прайшоў курс навучання ў Тэхналагічным каледжы Фарнбара, які дапамог яму паступіць у Лонданскі паліграфічны каледж, факультэт журналістыкі. У перыяд з 1993 па 2002 год працаваў на некалькі розных часопісаў. У канчатковым выніку стаў рэдактарам Mayfair (часопіс) . Цяпер ён піша поўны працоўны дзень.
Кнігі
правіць- 2001 — «Дзённікі ўзломшчыкаў» (The Burglar Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail»
- 2002 — «Дзённікі рабаўніка банка» (The Bank Robber Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail»
- 2003 — «Дзённікі кілера» (The Hitman Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail»
- 2004 — «Дзённікі парнографа» (The Pornographer Diaries) — апублікавана «Serpent’s Tail»
- 2005 — «Банда Міла» (Milo’s Marauders) — апублікавана «Serpent’s Tail»
- 2006 — «Бег Міла» (Milo’s Run) — апублікавана «Serpent’s Tail»
- 2007 — «Школа для нягоднікаў» (School for Scumbags) — апублікавана «Serpent’s Tail»
- 2009 — «Блакітны каўнер» (Blue Collar) — апублікавана «Serpent’s Tail»
- 2009 — «Новы дзённік узломшчыка» (More Burglar Diaries) — выдадзена «Byker Books»
- 2011 — «Кніжны клуб паслугачоў» (The Henchmen’s Book Club) — выдадзена on «Kindle»
Узнагароды
правіць- 2002 — Bursary Award Amazon.co.uk — за найлепшы першы раман — «Дзённікі ўзломшчыкаў» [3]
- 2012 — «Прэмія Гільдыі пісьменнікаў Вялікабрытаніі» — за найлепшы першы мастацкі фільм — «Дзікі Біл»
- 2016 — «Фестываль літаратуры» г. Уэлс — Конкурс дзіцячых сюжэтаў — «Эмі Х і Вялікая гонка»
- Намінацыі
- Прэмія «Меліса Натан» за камедыйны раман 2010 года — найлепшы раман — камедыйны раман « Блакітны каўнер»
- Кінапрэмія BAFTA 2013 — выдатны дэбют брытанскага пісьменніка, рэжысёра ці прадзюсара — Дзікага Біла
Асабістае жыццё
правіцьЁн ажаніўся з Жанетт Крокет у сакавіку 2007 года, яны жывуць у Чычэстэры, Заходні Сусэкс, са сваімі чатырма дзецьмі.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 26 сакавіка 2017.
- ↑ Danny King Books, Ebooks and Recommendations. Buy Danny King Books at Lovereading.co.uk(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2018. Праверана 16 студзеня 2021.
- ↑ а б Danny King(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2018. Праверана 16 студзеня 2021.
- ↑ "The 22 Stages of Having Your First Book Published, by Danny King".
Спасылкі
правіць- IMDb Архівавана 17 ліпеня 2012.
- Дэні Кінг Архівавана 23 студзеня 2021.