Дэпапуляцыя — працэс скарачэння колькасці насельніцтва той ці іншай краіны, часцей за ўсё з прычыны яго вымірання, г.зн. ўстойлівага перавышэння смяротнасці над нараджальнасцю. Дэпапуляцыя можа адбывацца натуральным шляхам пры ўстойлівым перавышэнні смяротнасці над нараджальнасцю, што назіраецца ў настояшее час у шэрагу развітых краін (Германія, Іспанія, у меншай меры Францыя і інш.), а таксама ў выніку стыхійных бедстваў, напрыклад засух або эпідэмій. Дэпапуляцыя можа быць наступствам войнаў.

Натуральны прырост насельніцтва, 2017 год. На карце паказаны краіны з дэпапуляцыяй — адмоўны прырост (цёмна-сіні колер), з нязначным прыростам насельніцтва (блакітны колер), і са значным прыростам (зялёны, жоўты, чырвоны колеры) — станоўчы прырост насельніцтва

У гістарычным мінулым з’явы дэпапуляцыі былі выкліканыя, галоўдным чынам, рэзкім павышэннем смяротнасці з прычыны эпідэмій, кровапралітных войнаў, голаду і да т. п. У наш час у эканамічна развітых краінах з прасунутай сістэмай аховы здароўя дэпапуляцыя звязана, перш за ўсё, са зніжэннем нараджальнасці, пераходам ад традыцыйнай для мінулых эпох шматдзетнай сям’і да маладзетнай (1-2 дзіцяці), што недастаткова для замяшчэння пакаленняў.

Пераадоленне дэпапуляцыі звычайна вядзецца шляхам спецыяльнай дэмаграфічнай палітыкі — стратэгіі, нацэленай на зніжэнне смяротнасці (шляхам развіцця аховы здароўя і да т.п.) і на павышэнне нараджальнасці (шляхам яе матэрыяльнага стымулявання); у некаторых краінах (напрыклад, Германіі) шляхам прыцягнення імігрантаў.

Літаратура

правіць
  • Демографическая энциклопедия. / Редкол.: Ткаченко А. А., Аношкин А. В., М. Б. Денисенко и др. — М.: ООО "Издательство «Энциклопедия», 2013. — 944 с. ISBN 978-5-94802-051-8