Дэпартамент паліцыі міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі

Паліцэйскі дэпартамент міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі (літ.: Policijos departamentas prie Lietuvos Respublikos vidaus reikalų ministerijos) — цэнтральны орган унутраных спраў, мэта якога — арганізацыя і кантроль працы паліцыі для забеспячэння асабістай, грамадскай бяспекі і грамадскага парадку. Дэпартамент паліцыі забяспечвае каардынацыю паміж усімі структурамі паліцыі Літвы, і мае 16 устаноў, размешчаных па ўсёй тэрыторыі Літвы.

Паліцэйскі дэпартамент міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі
Policijos departamentas prie Lietuvos Respublikos vidaus reikalų ministerijos
Адрас Вільня, Салтанішкі 19
Тып арганізацыі Паліцыя
Афіцыйная мова Літоўская
Кіраўнікі
Сауліус Сквернеліс
Заснаванне
Дата заснавання 2 кастрычніка 1918
Матчыная арганізацыя Ministry of the Interior of Lithuania[d]
www.policija.lt
Commons-logo.svg Паліцэйскі дэпартамент міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі
Policijos departamentas prie Lietuvos Respublikos vidaus reikalų ministerijos
на Вікісховішчы
Літоўскі паліцыянт
Паліцэйскі аўтамабіль у Каўнасе

Сістэма паліцыі ЛітвыПравіць

Паліцыя Літвы складаецца з:

  • Дэпартамент паліцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў (літ.: Policijos departamentas prie Vidaus reikalų ministerijos) — паліцэйскае ўпраўленне, прызначанае для дапамогі Генеральнаму камісарыяту паліцыі пры фармаванні стратэгіі дзеянняў і кантролю за яе ажыццяўленнем, а таксама для арганізацыі і каардынацыі мясцовых паліцэйскіх органаў упраўлення;
  • Мясцовыя паліцэйскія ўлады (літ.: Teritorinės policijos įstaigos) — камісарыяты паліцыі, надзеленыя паўнамоцтвамі ў рамках заканадаўства, з ўскладзенымі на іх функцыямі на пэўнай тэрыторыі.
  • Паліцэйскія навучальныя установы (літ.: Policijos profesinio ugdymo įstaigos) — створаныя Генеральным камісарыятам аддзелы паліцыі, прызначаныя для прафесійнага навучання а таксама для забеспячэння прафесійнага росту супрацоўнікаў паліцыі.
  • Спецыялізаванае аддзяленне паліцыі (літ.: Specializuotos policijos įstaigos) — за межамі ўсталяванага тэрытарыяльнага прынцыпу дадзеныя паліцэйскія падраздзяленні ўдзельнічаюць у межах дэлегаваных ім пэўных (спецыяльных) функцый паліцыі.

ФункцыіПравіць

Дэпартамент паліцыі:

  • забяспечвае выкананне пастаўленых задач паліцыі;
  • кантралюе і каардынуе дзейнасць падпарадкаваных органаў паліцыі і прадстаўляе ім кансультацыі і рэкамендацыі;
  • распаўсюджвае падпарадкаваным паліцэйскім органам форму стратэгіі аперацыйнай і кадравай палітыкі;
  • забяспечвае рэалізацыю праграм дзяржаўных установаў паліцыі;
  • арганізуе выкананне і кантроль рашэнняў Генеральнага камісарыяту паліцыі[1].

СтруктураПравіць

КрыніцыПравіць

Зноскі

Вонкавыя спасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.