«Дэ Стэйл» (нідэрл. «De Stijl» — Стыль) — творчае аб’яднанне мастакоў, утворанае ў Лейдэне ў 1917 годзе. Таксама назва часопіса, які выдаецца заснавальнікам аб’яднання, нідэрландскім жывапісцам, архітэктарам, скульптарам і тэарэтыкам мастацтва Тэа ван Дусбургам. Члены аб’яднання былі стваральнікамі новай плыні ў мастацтве: неапластыцызму, які аказаў значны ўплыў на развіццё заходнееўрапейскага і амерыканскага мадэрнізму ў архітэктуры, дызайне і абстрактным жывапісе першай паловы XX стагоддзя.