Сатанізм, д’яблапаклонства — вера ў тое, што Д'ябал (Сатана) з’яўляецца бажаством, годным пакланення ў форме малітвы альбо ахвярапрынашэнняў. Нярэдка памылкова прыроўніваецца да сатанізму наогул і сатанізму Ла-Вея ў прыватнасці.

Пячатка Бафамета — адзін сімвалаў тэістычнага сатанізма

Формы пакланення ў традыцыйным сатанізме вельмі разнастайныя. Гэтыя вераванні і выкарыстоўваемы ў іх вобраз Д’ябла не звязаны з работамі Ла-Вея, аўтара «сатанінскай Бібліі». Сатанізм Лавея з’яўляецца не працягам тэістычнага сатанізму, а формай індывідуалізму. Вобраз Сатаны прымяняўся Ла-Веем толькі як сімвал прытрымлівання чалавекам сваёй прыродзе.

З пункту гледжання сучаснага Ла-Вееўскага сатанізму, д’яблапаклонства да сатанізму адносінаў не мае. Хоць у абедзвюх разнавіднасцях сатанізму (тэістычны і лавееўскі) можа прысутнічаць вера ў магію і рытуалы, традыцыйны тэістычны сатанізм прытрымліваецца думкі, што д’ябал з’яўляецца сутнасцю, да якой варта звяртаць малітвы, што чужа філасофіі Лавея.

Спасылкі

правіць