Ева Багэ (швед. Eva Bagge; 15 снежня 1871-1964) — шведская мастачка.

Ева Багэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 снежня 1871(1871-12-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1964(1964-11-06)[1] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Вучоба
Уплыў на Anna Ekström[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 15 снежня 1871 года ў Стакгольме ў сям’і Пера Олафа Багэ і яго жонкі Хенрыкі Атыліяны фон Фіянт; стрыечная сястра мастачкі Элізабет Багэ.

Вучылася жывапісу ў Каралеўскай акадэміі свабодных мастацтваў у Стакгольме ў Георга фон Розена і Густава Цэдэрстрома ў 1892—1895 гадах. Таксама некаторы час вучылася ў Асацыяцыі мастакоў (Konstnärsförbundets skola). У 1896 года Ева здзейсніла вучэбную паездку ў Рым, а ў 1897 годзе — у Парыж і Брэтань. Працягнула сваю адукацыю ў Акадэміі Каларосі і ў 1898 годзе вярнулася ў Швецыю.

Свайго максімальнага поспеху ў якасці мастака Ева дасягнула ў познім узросце, калі была прадстаўлена на стакгольмскай выставе ў Gösta Stenmans Galleri ў 1941 годзе.

Работы мастачкі прадстаўленыя ў Нацыянальным музеі Швецыі і ў Музеі сучаснага мастацтва ў Стакгольме, у Гётэбаргскім мастацкім музеі, Норчэпінгскім мастацкім музеі, а таксама музеях Мальмё, Эскільстуна, Ямтлі і іншых.

Памерла ў 1964 годзе ў Стакгольме і была пахавана на Паўночных могілках.

Зноскі

  1. а б в г 18711215-034 Bagge,Eva // Sveriges dödbok Праверана 7 красавіка 2018.
  2. Eva Bagge // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bagge, EVA // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45619867Svenskagravar.se. Праверана 7 красавіка 2018.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  5. Kruse J. Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 13. Праверана 14 студзеня 2020.