Еджгаеху Тае (нар. 10 лютага 2000 г., Эфіопія) — эфіёпская лёгкаатлетка, якая выступае ў бегу на доўгія дыстанцыі і кросе. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2023 года. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Лёгкая атлетыка
Еджгаеху Тае
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя бег на 5000 метраў[d]
Нарадзілася 10 лютага 2000(2000-02-10)[1] (24 гады)
Грамадзянства
IAAF 14848746
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У ліпені 2018 года Тае заваявала сярэбраны медаль у бегу на 5000 метраў на чэмпіянаце свету IAAF 2018 сярод спартсменаў не старэйшых за 20 гадоў, які адбыўся ў фінскім Тампэрэ.

На Афрыканскіх гульнях 2019 года яна заняла пятае месца на дыстанцыі 5000 метраў.

У чэрвені 2021 года яна ўстанавіла новы асабісты рэкорд - 14:14.09 на нацыянальных адборачных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў 2020 год. На летніх Гульнях у Токіа Тае заняла выніковае пятае месца на дыстанцыі 5000 метраў.

31 снежня 2021 года эфіёпская спартсменка ўстанавіла сусветны рэкорд у змешаным забегу на 5 км на дыстанцыі Cursa dels Nassos 5K у Барселоне з часам 14 хвілін 19 секунд, палепшыўшы папярэдні вынік на 20 секунд.

На чэмпіянаце свету ў памяшканнях у 2022 годзе ў Бялградзе эфіопка заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 3000 метраў з вынікам 8:42.23. У Арэгоне летам 2022 года яна прыняла ўдзел на чэмпіянаце свету, дзе на дыстанцыі 10000 метраў стала шостай з вынікам 30:12,45.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, эфіёпская спартсменка, у бегу на 10000 метраў, з вынікам 31:28,31 стала бронзавай медалісткай чэмпіянату свету.

Зноскі