Ельскі краязнаўчы музей
Ельскі краязнаўчы музей — музей Ельска (Гомельская вобласць).
Ельскі краязнаўчы музей | |
---|---|
Профіль | комплексны |
Заснаваны | 1976 |
Падпарадкаванасць | аддзел культуры Ельскага райвыканкама. |
Месцазнаходжанне | Гомельская вобласць, г. Ельск, вул. Дзяржынскага, 1, 247820 |
Памеры фонду | 2566 |
Агульная плошча | 150 |
Выставачная плошча | 138 |
Плошча запаснікаў | 12 |
Адкрыты | 8.30–17.30, акрамя панядзелка |
Гісторыя
правіцьУ мэтах выканання Пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў "Аб далейшым увекавечанні памяці савецкіх людзей і воінаў" рашэннем бюро райкама КПБ і выканкама райсавета працоўных у г. Ельску 2.07.1966г. быў адкрыты музей Народнай славы. 3 чэрвеня 1975 года на базе музея Народнай Славы быў створаны Ельскі краязнаўчы музей. Са снежня 2004 года быў адкрыта выставачная зала краязнаўчага музея, якая знаходзіцца ў асобным будынку.
Экспазіцыя
правіцьАгульная плошча экспазіцый музея - 103 м², выставачнай залы - 118 м². У музеі ёсць 4 экспазіцыйныя залы:
- этнаграфіі і побыту;
- прырода краю;
- зала Вялікай Айчыннай вайны;
- пастаянная выстава работ заслужанага работніка культуры БССР, мастака М.Засінца.
Колькасць экспанатаў асноўнага фонду на 1.01.07г. складае 2784 адзінак, навукова-дапаможнага - 1014 адзінак.
Літаратура
правіць- Ельскі краязнаўчы музей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мн., 1996. – Т. 3. – С. 351.
- Антропава В. Экспазіцыя расказвае... // Народны голас (Ельск). – 1998. – 13 мая.
- Залесны М. У Ельскім краязнаўчым // Народны голас (Ельск). – 1995. – 8 лют.