Ешыва́, таксама сустракаецца назва ешыбот (іўр.: יְשִׁיבָה, літаральна «сядзенне, паседжанне»; множны лік — іўр.: יְשִׁיבוֹת, ешыво́т) — яўрэйская вышэйшая рэлігійная навучальная установа, прызначаная для вывучэння Вуснага Закону, галоўным чынам Талмуда. У пэўныя эпохі ешывы выконвалі таксама заканадаўчыя і судовыя функцыі. У апошнія стагоддзі ешывы выконвалі таксама функцыі падрыхтоўкі вучоных да звання равіна.

Побач з тэрмінам «ешыва» (які ўпершыню сустракаецца ў апакрыфічнай кнізе «Мудрасць Сіраха», 51:23, 29) для абазначэння гэтага інстытуту выкарыстоўваліся, у адпаведнасці з ягонымі функцыямі, назвы бэйт-мідраш (дом навучання), мэтыўта або мотва (па-арамейску — паседжанне), часам з вызначэннем раба́ (арам.: вялікае, значнае), бэйт-дын (дом суду), бэт-дын гадол (дом вялікага суду); ешывы, што ўзначальваліся т.зв. "намеснікамі" (насі) ў Эрэц-Ісраэль таксама называлася бэт-ва‘ад (дом сходу). Для абазначэння ешываў талмудычнага пэрыяду і пэрыяду гаонаў у еўрапейскіх мовах выкарыстоўваецца тэрмін «акадэмія».

Спасылкі правіць