Еўрапейская канвенцыя па папярэджанні катаванняў і бесчалавечнага або зневажальнага годнасць абыходжання або пакарання

Еўрапейская канвенцыя па папярэджанні катаванняў і бесчалавечнага або зневажальнага годнасць абыходжання або пакарання — канвенцыя Савета Еўропы, якая прынятая ў 1987 годзе і ўступіла ў сілу пасля ратыфікацыі яе сям’ю краінамі ў 1989 годзе. У 1993 годзе да Канвенцыі было прынята два дадатковых пратаколы, якія змяняюць яе і ўступілі ў сілу ў 2002 годзе (пасля ратыфікацыі ўсімі краінамі-удзельніцамі Канвенцыі) як неад’емныя часткі Канвенцыі. Бакамі канвенцыі[1] і абодвух пратаколаў на 2015 год з’яўляюцца ўсе 47 краін-удзельніц СЕ.

Канвенцыя прадугледжвае пазасудовы механізм па папярэджанні жорсткага абыходжання з асобамі, пазбаўленымі волі. У аснове гэтага механізму — наведванне асобных краін членамі Еўрапейскага камітэта па папярэджанні катаванняў і бесчалавечнага або зневажальнага годнасць абыходжання або пакарання (КПК).

У сваіх падрабязных рэкамендацыях адпаведным органам дзяржаў-членаў Савета Еўропы Камітэт паслядоўна выпрацаваў цэлы набор стандартаў, згодна з якім можа быць дадзена ацэнка ўмоў утрымання асоб, пазбаўленых волі. Гэты набор ўключае ў сябе такія паняцці, як гарантыя прававой абароны ад жорсткага абыходжання ў паліцэйскіх участках, умовы і рэжым утрымання ў турмах, механізмы прадухілення вяртання затрыманых альбо асуджаных імігрантаў у краіны, дзе ім пагражаюць катаванні ці жорсткае абыходжанне.

Дзейнасць Камітэта не абмяжоўваецца наведваннем турмаў. Члены Камітэта могуць наведаць любое месца, дзе знаходзяцца асобы, пазбаўленыя волі. Такімі месцамі з’яўляюцца паліцэйскія ўчасткі, псіхіятрычныя бальніцы, месцы зняволення ў вайсковых частках, месцы ўтрымання затрыманых замежнікаў і дзіцячыя прыёмнікі-размеркавальнікі.

Нагляд за выкананнем Канвенцыі вядзе Еўрапейскі Камітэт па папярэджанні катаванняў і бесчалавечнага або зневажальнага годнасць абыходжання або пакарання. У камітэт уваходзіць па адным эксперту ад кожнай краіны-удзельніцы Канвенцыі, звычайна яны абіраюцца на чатыры гады (магчымыя варыяцыі ад двух да шасці гадоў). Камітэтаў выбірае Камітэт міністраў СЕ з трох кандыдатаў, якія высоўваюцца дэлегацыяй адпаведнай краіны ў ПАСЕ.

У цэлым дзейнасць Камітэта канфідэнцыйная, згодна з артыкулам 11, і даклады Камітэта публікуюцца толькі са згоды адпаведнай краіны. Згодна з артыкулам 10, у выпадку, калі дзяржава не ўступае ў супрацоўніцтва або адмаўляецца выправіць сітуацыю ў святле рэкамендацый Камітэта, Камітэт можа, даўшы магчымасць дзяржаве выкласці сваю пазіцыю, прыняць большасцю ў дзве траціны галасоў рашэнне зрабіць публічную заяву па гэтым пытанні. Да такога сродку на 2015 год Камітэт звяртаўся сем разоў, зрабіўшы: тры заявы па Расіі (усе — звязаныя з Чачнёй), два — па Турцыі, па аднаму — па Грэцыі і Балгарыі[2].

Структура канвенцыі правіць

  • Прэамбула
  • Глава 1 — абавязацельства краін-удзельніц супрацоўнічаць з Камітэтам;
  • Глава 2 — пабудова і вызначэнне правілаў работы Камітэта;
  • Глава 3 — наведванні, даклады і заявы Камітэта;
  • Глава 4 — сувязь Канвенцыі з іншымі нормамі права;
  • Глава 5 — удзел у Канвенцыі;
  • Дадатак — прывілеі і імунітэт членаў Камітэта.

Зноскі

  1. [1] (англ.)
  2. ["ps"} База данных документов комитета] (англ.), поиск по «Public statement»

Спасылкі правіць