Еўропа (атэль, Бабруйск)

Еўропа — гатэль, што знаходзіўся ў Бабруйску на рагу вуліц Скобелеўская і Палігонная (цяпер Карла Маркса і Чангарская адпаведна), знішчаны ў часе Другой сусветнай вайны.

Рэшткі гатэля, 2007

Па стане на 1914 — самы прэстыжны гатэль у горадзе. За савецкай уладай быў нацыяналізаваны, а падчас Другой сусветнай вайны быў знішчаны і неадбудаваны да нашага часу.

У суседнім будынку, што размяшчаўся таксама на рагу вуліц Скобелеўская і Палігонная, знаходзіўся гатэль «Бярэзіна» і галоўная паштовая ўправа горада.