Жаночы манастыр у гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (Барань)
Жаночы манастыр у гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай ― жаночы манастыр у вёсцы Барань Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Манастыр | |
Жаночы манастыр у гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай | |
---|---|
54°29′40″ пн. ш. 28°40′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Барань |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Барысаўская епархія |
Дата заснавання | 2002 |
Гісторыя
правіцьПрацы па будаўніцтве пачаліся ў 1990-х гадах. У жніўні 2002 года пастановай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы быў заснаваны жаночы манастыр у гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай.
З лістапада 2015 года ў манастыра з’явілася падвор’е ў вёсцы Юзэфава[1].
У манастырскі комплекс уваходзяць:
- Царква ў імя святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай.
- Свята-Георгіеўская царква.
- Свята-Пакроўская царква.
- Царква ў гонар святых царственных пакутнікаў (Юзафова)
- Крыніца святой Ксеніі Пецярбургскай.
- Капліца святога Іаана Хрысціцеля.
- Жылы корпус.