Заблудаўскі цуд — серыя невытлумачаных з'яў, што адбыліся ў ваколіцах мястэчка Заблудаў (Польшча) у 1965 годзе.

У палове мая ў мястэчку пашырылася інфармацыя, што маладая дзяўчынка Ядвіга Якубоўская бачыла Маці Божую, пад час якой ёй было сказана пра чарговае з'яўленне 30 мая 1965 года.

Камуністычная бяспека паспрабавала перашкодзіць збіранню народу на гэты дзень. У мястэчка прыбыло больш за тысячу людзей з усяго Беластоцкага ваяводства. Дайшло да сутычак паміж польскай міліцыяй, якая ўжыла слезацечны газ, і вернікамі, якія закідвалі каменнем машыны з гукаўзмацняльнікамі.

Цуд ніколі не быў прызнаны каталіцкім касцёлам.

Літаратура

правіць